Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Сьпявайце Госпаду, уся зямля, дабравяшчайце дзень у дзень выратаваньне Яго. Абвяшчайце язычнікам славу Яго, усім народам цуды Ягоныя, бо вялікі Гасподзь і варты хвалы, страшны больш за ўсіх багоў. Бо ўсе багі народаў нішто, а Гасподзь нябёсы стварыў. Слава і веліч перад абліччам Ягоным, магутнасьць і радасьць на месцы Ягоным. Узьнясеце Госпаду, плямёны народаў, узьнясеце Госпаду славу і гонар, узьнясеце Госпаду славу імю Ягонаму. Вазьмеце дар, ідзеце прад аблічча Яго, пакланецеся Госпаду і хараству сьвятыні Яго. Трымці перад ім, уся зямля, бо Ён запачаткаваў сусьвет, ён не пахісьнецца. Хай весяляцца нябёсы, хай радуецца зямля, і хай скажуць у народах: Гасподзь валадарыць` Хай плешча мора і што напаўняе яго, хай радуецца поле і ўсё, што на ім. Хай пераможна радуюцца ўсе дрэвы дуброўныя прад абліччам Госпада, бо Ён ідзе судзіць зямлю. Калі я маўчаў, састарэлі косткі мае ад штодзённага стогну майго, Псальма Давіда, калі ўладжвалася зямля ягоная. Валадарыць Гасподзь: хай радуецца зямля; хай весяляцца шматлікія выспы.
Выбор основного перевода