Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Так гаварыў Сэмэй, ліхасловячы яго: ідзі, ідзі, забойца і беззаконьнік! Гасподзь абярнуў на цябе ўсю кроў дома Саўлавага, замест якога ты зрабіў сябе царом, і аддаў Гасподзь царства ў рукі Авэсалому, сыну твайму; і вось, ты ў бядзе, бо ты крывасмок. І сказаў Ільля Фэсьвіцянін, з жыхароў Галаадскіх, Ахаву: жывы Гасподзь Бог Ізраілеў, прад Якім я стаю! у гэтыя гады ня будзе ні расы, ні дажджу, хіба толькі па маім слове. ідзі адгэтуль і абярніся на ўсход і схавайся каля патока Харата, што насупраць Ярдана; Вялічайце Госпада са мною, і ўзносьма імя Ягонае разам. Многа турботаў у праведніка, і ад усіх іх Гасподзь вызваляе. Хто дасьць з Сіёна ратунак Ізраілю? Калі Бог скасуе палон народу Свайго, тады зарадуецца Якаў і ўзьвесяліцца Ізраіль. Ён за зло ворагаў маіх пакарае; ісьцінай Тваёю зьнішчыць іх. Дзіўнае мне Тваё веданьне — высока, дасягнуць яго не магу! І пасылаюць да Яго некаторых фарысэяў і ірадыян, каб падлавіць Яго на слове.
Выбор основного перевода