Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Пакінулі мяне блізкія мае, і знаёмыя мае забылі мяне. Прыхадні ў доме маім і служанкі мае чужым лічаць мяне; староньнім зрабіўся я ў вачах у іх. Клічу слугу майго, і ён не адгукаецца; вуснамі маімі павінен я ўмольваць яго. Дыханьне маё збрыдзела жонцы маёй, і я павінен умольваць яе дзеля дзяцей чэрава майго. Нават малыя дзеці пагарджаюць мною; падымаюся, і яны зьдзекуюцца зь мяне. Гідзяцца мною ўсе вернікі мае, і тыя, каго я любіў, абярнуліся супроць мяне. Яны грэбуюць мною, аддаляюцца ад мяне і не перастаюць пляваць перад абліччам маім. З правага боку ўстае гэты вылюдак, зьбівае мяне з ног, кіруе свае пагібельныя шляхі да мяне. Былі тут і жанчыны, якія глядзелі здалёк; сярод іх была і Марыя Магдаліна, і Марыя, маці Якава меншага і Ясіі, і Саломія, З нагоды нейкі сьвятар ішоў тою дарогаю і, убачыўшы яго, прайшоў міма. Гэтак сама і лявіт, быўшы на тым месцы, падышоў, паглядзеў і прайшоў міма. А ўсе, хто ведаў Яго, і жанчыны, якія ішлі сьледам за Ім з Галілеі, стаялі воддаль і глядзелі на гэта.
Выбор основного перевода