Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Сказаў шаленец у сэрцы сваім: няма Бога. Разбэсьціліся яны, і ўчынілі гнюсныя злачынствы; няма дабрачынца. Бог зь нябёсаў паглядзеў на сыноў чалавечых, каб пабачыць, ці ёсьць той, хто разумее, шукае Бога. Усе ўхіліліся, зрабіліся аднолькава непатрэбнымі; ніхто ня робіць дабра, ніхто аніводзін. Няўжо ня ўрымсьцяцца беззаконьнікі, якія народ мой ядуць, быццам хлеб ядуць, і не заклікаюць Бога? Там страхам яны напалохаюцца, дзе страху няма, бо рассыпле Бог косткі таго, хто супраць Цябе ўзбурыўся, Ты іх пасароміш, бо іх Бог заняхаіў. Хто дасьць з Сіёна ратунак Ізраілю? Калі Бог скасуе палон народу Свайго, тады зарадуецца Якаў і ўзьвесяліцца Ізраіль. як напісана: «няма праведнага аніводнага; няма, хто разумеў бы; няма, хто Бога шукаў бы; усе зьбіліся з тропу, нягодныя сталіся ўсе: няма, хто тварыў бы дабро, няма аніводнага». ён будзе валадарыць ад мора да мора і ад ракі да краёў зямлі;
Выбор основного перевода