Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Лот узьвёў вочы свае і ўбачыў усё навакольле Ярданскае, што яно, перш чым зьнішчыў Гасподзь Садому і Гамору, усё да Сігора расілася вадою, як сад Гасподні, як зямля Егіпецкая; Усе гэтыя злучаліся ў даліне Сідым, дзе сёньня мора Салёнае. І выліў Гасподзь на Садому і Гамору дажджом серку і агонь ад Госпада зь неба, і збурыў гарады гэтыя, і ўсё навакольле гэта, і ўсіх жыхароў гарадоў гэтых, і расьліны зямлі. А жонка Лотава за ім азірнулася і зрабілася саляным слупам. І ўстаў Абрагам рана раніцай і пайшоў на месца, дзе стаяў прад абліччам Госпада; і паглядзеў на Садому і Гамору і на ўсю прастору навакольля і ўбачыў: вось, дым падымаецца зь зямлі, як дым з вапельні. серка і соль, пажарышча — уся зямля; не засяваецца і ня родзіць яна, і ня ўзыходзіць на ёй ніякай травы, як пасьля зьнішчэньня Садомы, Гаморы, Адмы і Сэваіма, якія скінуў Гасподзь у гневе Сваім і ў лютасьці Сваёй. Ён будзе — як верас у пустыні і ня ўбачыць, калі прыйдзе добрае, і паселіцца ў мясьцінах скварных у стэпе, на зямлі неўрадлівай, неабжытай. Спустошана поле, наракае зямля; бо зьнішчаны хлеб, высах вінаградны сок, зьвяла масьліна. Таму, жыву Я! кажа Гасподзь Саваоф, Бог Ізраілеў: Мааў будзе, як Садома, і сыны Амона будуць, як Гамора, здабыткам крапівы, салянаю калдобінаю, пусткаю навекі; рэшта народу Майго возьме іх здабычаю, і ацалелыя зь людзей Маіх атрымаюць іх у спадчыну.
Выбор основного перевода