Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Першая Летапісаў
Параллельные места
Сыны Давіда, якія нарадзіліся ў яго ў Хэўроне, былі: першынец Амнон, ад Ахінаамы Ізрэеліцянкі; другі — Далуя, ад Авігеі Карміліцянкі, трэці — Авэсалом, сын Маахі дачкі Талмая, цара Гесурскага; чацьвёрты — Аданія, сын Агіты; пяты — Сафатыя, ад Авіталы; шосты — Ітрэам, ад Аглаі, жонкі ягонай, — шэсьць, якія нарадзіліся ў яго ў Хэўроне; а валадарыў ён там сем гадоў і шэсьць месяцаў; а трыццаць тры гады валадарыў у Ерусаліме. А гэтыя нарадзіліся ў яго ў Ерусаліме: Шыма, Шаваў, Натан і Саламон, чацьвёра ад Вірсавіі, дачкі Аміілавай; Іўхар, Элішама, Эліфэлэт, Нагаг, Нэфэг, Яфія, Элішама, Эліяда і Эліфэлэт — дзевяцёра. Вось усе сыны Давіда, акрамя сыноў ад наложніц. Сястра іхняя Тамар. Вось, у цябе народзіцца сын: ён будзе чалавек мірны; Я дам яму спакой ад усіх ворагаў ягоных вакол: таму імя яму будзе Саламон. І мір і спакой дам Ізраілю ў дні ягоныя. Ён пабудуе дом імю Майму, і ён будзе Мне сынам, а Я яму бацькам, і ўцьверджу трон царства яго над Ізраілем навечна.
Першая Летапісаў
Выбор основного перевода