Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Першая Летапісаў
Параллельные места
Вось цары, якія валадарылі ў зямлі Эдома, раней валадараньня цароў і сыноў Ізраілевых: валадарыў у Эдоме Бэла, сын Вэораў, а імя горада яго Дынгава. І памёр Бэла, і зацараваў пасьля яго Ёваў, сын Зэраха, з Васоры. Памёр Ёваў, і зацараваў пасьля яго Хушам, зь зямлі Тэманіцянаў. І памёр Хушам, і зацараваў пасьля яго Гадад, сын Бэдадаў, які разьбіў Мадыяніцянаў на полі Маава: імя горада яго Авіт. І памёр Гадад, і зацараваў пасьля яго Самла, з Масрэкі. І памёр Самла, і зацараваў пасьля яго Саўл з Рэхавота, што каля ракі. І памёр Саўл, і зацараваў пасьля яго Баал-Ханан, сын Ахбора. І памёр Баал-Ханан, сын Ахбора, і зацараваў пасьля яго Гадар; імя горада яго Паў; імя жонкі ягонай Мэгэтавээль, дачка Матрэды, сына Мэзагава. Гэтыя імёны старэйшых Ісававых, паводле плямёнаў іхніх, паводле мясьцінаў іхніх, паводле імёнаў іхніх: старэйшына Тымна, старэйшына Алва, старэйшына Етэт, старэйшына Алівэма, старэйшына Эла, старэйшына Пінон, старэйшына Кеназ, старэйшына Тэман, старэйшына Міўцар, старэйшына Магдыіл, старэйшына Ірам. Вось старэйшыны Ідумэйскія, паводле іх селішчаў, у зямлі валоданьня іхняга. Вось Ісаў, бацька Ідумэяў.
Першая Летапісаў
Выбор основного перевода