Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Першая Летапісаў
Параллельные места
Вось радавод Сіма: Сіму было сто гадоў і спарадзіў Арфаксада, праз два гады пасьля патопу; пасьля нараджэньня Арфаксада Сім жыў пяцьсот гадоў і спарадзіў сыноў і дачок. Арфаксад жыў трыццаць пяць гадоў і спарадзіў Салу. Пасьля нараджэньня Салы Арфаксад жыў чатырыста тры гады і спарадзіў сыноў і дачок. Сала жыў трыццаць гадоў і спарадзіў Эвэра. Пасьля нараджэньня Эвэра Сала жыў чатырыста тры гады і спарадзіў сыноў і дачок. Эвэр жыў трыццаць чатыры гады і спарадзіў Фалека. Пасьля нараджэньня Фалека Эвэр жыў чатырыста трыццаць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок. Фалек жыў трыццаць гадоў і спарадзіў Рагава. Пасьля нараджэньня Рагава Фалек жыў дзьвесьце дзевяць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок. Рагаў жыў трыццаць два гады і спарадзіў Саруха. Пасьля нараджэньня Саруха Рагаў жыў дзьвесьце сем гадоў і спарадзіў сыноў і дачок. Сарух жыў трыццаць гадоў і спарадзіў Нахора. Пасьля нараджэньня Нахора Сарух жыў дзьвесьце гадоў і спарадзіў сыноў і дачок. Нахор жыў дваццаць дзевяць гадоў і спарадзіў Тару. Пасьля нараджэньня Тары Нахор жыў сто дзевятнаццаць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок. Тара жыў семдзесят гадоў і спарадзіў Абрама; Нахора і Арана. і Табе Самой зброя пратне душу, — каб адкрыліся помыслы многіх сэрцаў. І была таксама Ганна прарочыца, дачка Фануілава, з роду Асіравага, якая дажыла да глыбокай старасьці, пражыўшы з мужам ад дзявоцтва свайго сем гадоў, удава гадоў васьмідзесяці чатырох, якая не адыходзіла ад храма, постам і малітваю служачы Богу дзень і ноч.
Першая Летапісаў
Выбор основного перевода