Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Першая Царстваў
Параллельные места
І сказала Марыя: праслаўляе душа Мая Госпада, і ўзрадаваўся дух мой у Богу, Збаўцу Маім, што дагледзеў Ён пакорлівасьць рабы Сваёй; бо ад сёньня будуць шчасьціць Мяне ўсе роды, бо ўчыніў Мне веліч Магутны і сьвятое імя Ягонае, і ласка Ягоная ў роды родаў да тых, што баяцца Яго; зьявіў сілу рукі Сваёй; расьсеяў тых, што заносяцца думкамі сэрца свайго; скінуў моцных з тронаў, і ўзвысіў пакорлівых; галодных напоўніў дабром, а багатых пусьціў ані з чым; прыгарнуў Ізраіля, слугу Свайго, памятаючы пра міласэрнасьць; як казаў бацькам нашым, Абрагаму і семені ягонаму давеку. Гасподзь сатрэ тых, што спрачаюцца зь Ім; зь нябёсаў загрыміць на іх. Гасподзь будзе судзіць канцы зямлі і дасьць моц цару Свайму і падыме рог памазанца Свайго. Над мною прайшла лютасьць Твая; страхоцьці Твае зламалі мяне, ліха цябе не спаткае, і пошасьць жытла твайго не зачэпіць; Вось, Бог — ратунак мой: спадзяюся на Яго, і не баюся; бо Гасподзь — сіла мая, і песьня мая — Гасподзь; і Ён быў мне збавеньнем. І ў радасьці будзеце чэрпаць ваду з крыніц збавеньня, Радасьцю буду радавацца ў Госпадзе, разьвесяліцца душа мая ў Богу маім: бо Ён апрануў мяне ў шаты ратаваньня, адзеньнем праўды ахінуў мяне, як на жаніха ўсклаў вянок і, як нявесту, аздобіў убранствам.
Выбор основного перевода