Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5
Параллельные места
І сказаў Гасподзь Бог: ня вечна Духу Майму быць пагарджаным людзьмі, бо яны плоць; хай будуць дні іхнія сто дваццаць гадоў. І ўбачыў Гасподзь Бог, што вялікая разбэшчанасьць людзей на зямлі, і што ўсе думкі і помыслы сэрца іхняга былі ва ўсе часы ліхія; І ўвайшоў Ной і сыны ягоныя, і жонка яго і жонкі сыноў ягоных зь ім у каўчэг ад водаў патопу. І доўжылася на зямлі паводка сорак дзён, і памножылася вада і падняўся каўчэг, і ён узвысіўся над зямлёю; І выйшаў Ной і сыны яго, і жонка яго і жонкі сыноў ягоных зь ім; Вераю Ной, атрымаўшы абвешчаньне пра тое, што яшчэ ня было бачна, богабаязна збудаваў каўчэг на выратаваньне дому свайго; ёю асудзіў ён (увесь) сьвет і зрабіўся спадкаемцам праведнасьці па веры. і калі не пашкадаваў першага сьвету, а ў васьмі душах захаваў сям'ю Ноя, вястуна праўды, калі навёў патоп на сьвет бязбожных;
Выбор основного перевода