Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Першае да Фесаланікійцаў
1 2 3 4 5
Параллельные места
Сказаў ім таксама прытчу пра тое, што трэба заўсёды маліцца і ня падаць духам. кажучы: у адным горадзе быў судзьдзя, які Бога не баяўся і людзей не саромеўся. У тым самым горадзе была адна ўдава, і яна, прыходзячы да яго, казала: абарані мяне ад супраціўніка майго. Але ён доўгі час не хацеў. А потым сказаў сам сабе: хоць і Бога не баюся і людзей не саромеюся, але як што гэтая ўдава не дае мне спакою, абараню яе, каб яна ня прыходзіла больш дакучаць мне. І сказаў Гасподзь: чуеце, што кажа судзьдзя няправедны? Ці ж Бог не абароніць выбраных Сваіх, што галосяць да Яго дзень і ноч, хоць і марудзіць абараніць іх? кажу вам, што падасьць ім абарону неўзабаве. А Сын Чалавечы, прыйшоўшы, ці знойдзе веру на зямлі? суцяшайцеся надзеяю, у смутку будзьце цярплівыя, у малітве трывалыя;
Першае да Фесаланікійцаў
1 2 3 4 5
Выбор основного перевода