Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Першае да Фесаланікійцаў
1 2 3 4 5
Параллельные места
Хто за дабро плаціць злом, ад дома таго не адыдзецца зло. А Я кажу вам не працівіцца злому. Калі хто цябе ўдарыць па правай шчацэ тваёй, падстаў яму і другую; А Я кажу вам: любеце ворагаў вашых, дабраслаўляйце кляцьбітоў вашых, рабеце дабро ненавісьнікам вашым і малецеся за крыўдзіцеляў вашых і за ганіцеляў вашых; Любоў хай будзе някрывадушная; цурайцеся зла, гарнецеся да дабра; пяшчотна любеце адно аднаго братняю любоўю; пашанлівасьцю адно аднаго запабягайце; у руплівасьці ня слабніце; духам успалымняйцеся; Госпаду служэце; суцяшайцеся надзеяю, у смутку будзьце цярплівыя, у малітве трывалыя; у патрэбах сьвятых бярэце ўдзел; дбайце пра гасьціннасьць да прышэльцаў; дабраслаўляйце ганіцеляў вашых; дабраслаўляйце, а не праклінайце. Радуйцеся з тымі, хто радуецца, і плачце з тымі, хто плача. Будзьце аднамысныя паміж сабою; ня мудруйце высока, а ідзеце сьледам за паслухмянымі; ня мройце пра сябе; нікому не плацеце злом за зло, а дбайце пра добрае перад усімі людзьмі.
Першае да Фесаланікійцаў
1 2 3 4 5
Выбор основного перевода