Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21
Параллельные места
пакіньце іх: яны — сьляпыя павадыры сьляпых; а калі сьляпы сьляпога вядзе, дык абодва ў яму ўпадуць. Фарысэй сьляпы! ачысьці сьпярша сярэдзіну кубка і місы, каб чыстая была і зьнешнасьць іхняя. Вось, ты называешся Юдэем, і супакойваеш сябе законам, і хвалішся Богам, і ведаеш волю Ягоную, і разумееш лепшае, навучаючыся з закона, і ўпэўнены пра сябе, што ты павадыр сьляпым, сьвятло тым, што ходзяць у цемры, — выхавальнік неразумным, настаўнік дзецям, які мае ўзор розуму і ісьціны ў законе: як жа ты, навучаючы другога, ня вучыш сябе самога? Прапаведуючы ня красьці, крадзеш? кажучы: не распусьнічай, распусьнічаеш? грэбуючы ідаламі, рабуеш сьвятыні? хвалішся законам, а, пераступаючы закон, зьневажаеш Бога? бо дзеля вас, як напісана, імя Божае ганьбуецца ў язычнікаў.
Выбор основного перевода