Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21
Параллельные места
Бо якая надзея крывадушніку, калі возьме, калі вырве Бог душу ягоную? Ці пачуе Бог лямант ягоны, калі прыйдзе на яго бяда? Цар не ўратуецца мноствам войска; не ўбароніць волата вялікая сіла. Далёка Гасподзь ад бязбожных, а малітву праведных чуе. Хто ўхіляе вуха сваё, каб ня слухаць закону, у таго і малітва — мярзота. І калі вы працягваеце рукі вашыя, Я заплюшчваю ад вас Мае вочы; і калі памнажаеце вы малітвы свае, Я ня чую: вашыя рукі ў крыві. Таму так кажа Гасподзь: вось, Я навяду на іх бедства, ад якога яны ня могуць выбавіцца, а калі паклічуць Мяне, не пачую іх. І будуць яны заклікаць да Госпада, але Ён не пачуе іх і схавае аблічча Сваё ад іх на той час, як яны зладзейнічаюць. І было: як Ён клікаў, а яны ня слухалі, так і яны клікалі, а Я ня слухаў, кажа Гасподзь Саваоф. а ў кожным народзе той, хто богабаязны і робіць па праўдзе, да спадобы Яму. Нават некаторыя вандроўныя заклінальнікі Юдэйскія пачалі заклікаць імя Госпада Ісуса над тымі, што былі апанаваныя злымі духамі, кажучы: заклінаем вас Ісусам, Якога Павал прапаведуе. Гэта рабілі нейкія сем сыноў Юдэйскага першасьвятара Скевы. Але злы дух сказаў у адказ: Ісуса ведаю, і Павал мне вядомы, а вы хто? І кінуўся на іх чалавек, у якім быў злы дух, і, адолеўшы іх, узяў над імі такую сілу, што яны, голыя і пабітыя, выбеглі з таго дома.
Выбор основного перевода