Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21
Параллельные места
І прыйшоў Майсей і пераказаў людзям усе словы Гасподнія і ўсе законы. І адказаў увесь люд у адзін голас і сказалі: усё, што сказаў Гасподзь, зробім. бо закон дадзены праз Майсея, а мілата і праўда сталіся празь Ісуса Хрыста. вы, якія прынялі ўстанаўленьнем анёльскім закон, і не захавалі. Вось, ты называешся Юдэем, і супакойваеш сябе законам, і хвалішся Богам, і ведаеш волю Ягоную, і разумееш лепшае, навучаючыся з закона, і ўпэўнены пра сябе, што ты павадыр сьляпым, сьвятло тым, што ходзяць у цемры, — выхавальнік неразумным, настаўнік дзецям, які мае ўзор розуму і ісьціны ў законе: як жа ты, навучаючы другога, ня вучыш сябе самога? Прапаведуючы ня красьці, крадзеш? кажучы: не распусьнічай, распусьнічаеш? грэбуючы ідаламі, рабуеш сьвятыні? хвалішся законам, а, пераступаючы закон, зьневажаеш Бога? бо дзеля вас, як напісана, імя Божае ганьбуецца ў язычнікаў. Абразаньне карыснае, калі выконваеш закон; а калі ты пераступаеш закон, дык абразаньне тваё сталася неабразаньнем. Дык вось, калі неабразанец выконвае пастановы закона, дык ягонае неабразаньне ці не залічыцца яму за абразаньне? І неабрэзаны ад прыроды, які выконвае закон, ці не асудзіць цябе, пераступніка закона зь Пісаньнем і абразаньнем? Бо ня той Юдэй, хто такі з выгляду, і ня тое абразаньне, якое вонкавае, на плоці; а той Юдэй, хто ўнутрана такі, і тое абразаньне, якое ў сэрцы паводле Духа, а не паводле літары: яму і пахвала не ад людзей, а ад Бога.
Выбор основного перевода