Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21
Параллельные места
А на сьвята намесьнік меў звычай выпускаць народу аднаго вязьня, якога б хацелі. Быў тады ў іх вядомы вязень, званы Варава. І вось, як сабраліся яны, сказаў ім Пілат: каго хочаце, каб я выпусьціў вам: Вараву ці Ісуса, Якога завуць Хрыстом? Бо ведаў, што з зайздрасьці выдалі Яго. Але першасьвятары і старэйшыны падбухторылі люд прасіць Вараву, а Ісуса загубіць. Тады намесьнік сказаў у адказ: каго хочаце з двух, каб я выпусьціў вам? Яны сказалі: Вараву. Кажа ім Пілат: што ж мне зрабіць зь Ісусам, Якога завуць Хрыстом? Кажуць яму ўсе: хай будзе ўкрыжаваны! А намесьнік сказаў: якое ж ліха ўчыніў Ён? Але яны яшчэ мацней крычалі: хай будзе ўкрыжаваны! А на кожнае сьвята ён адпускаў ім аднаго вязьня, за якога прасілі. Тады быў у кайданах нейкі Варава, са сваімі саўдзельнікамі, якія падчас бунту ўчынілі забойства. І люд пачаў крычаць і прасіць у Пілата таго, што ён заўсёды рабіў ім. Ён сказаў ім у адказ: ці хочаце, адпушчу вам Цара Юдэйскага? Бо ведаў, што першасьвятары выдалі Яго з зайздрасьці. Але першасьвятары падбухторылі людзей прасіць, каб адпусьціў ім лепей Вараву. Пілат, адказваючы, зноў сказаў ім: а што хочаце, каб я зрабіў з Тым, Якога вы называеце Царом Юдэйскім? Яны зноў закрычалі: укрыжуй Яго! Пілат сказаў ім: якое ж ліха ўчыніў Ён? Але яны яшчэ мацней закрычалі: укрыжуй Яго! Тады Пілат, хочучы дагадзіць людзям, адпусьціў ім Вараву, а Ісуса, бічаваўшы, аддаў на крыжаваньне. Але ўвесь люд закрычаў: сьмерць Яму! а адпусьці нам Вараву. Варава быў пасаджаны ў цямніцу за ўчыненую ў горадзе смуту і забойства. Пілат зноў узвысіў голас, хочучы адпусьціць Ісуса. Але яны крычалі: укрыжуй, укрыжуй Яго! Ён трэйці раз сказаў ім: якое ж ліха ўчыніў Ён? я нічога вартага сьмерці не знайшоў у Ім; дык вось, пакараўшы Яго, адпушчу. Але яны і далей зь вялікім крыкам дамагаліся, каб Ён быў укрыжаваны; і перамог крык іхні і першасьвятароў. І Пілат разважыў рабіць паводле іхняе просьбы, і адпусьціў ім пасаджанага за смуту і забойства ў цямніцу, якога яны прасілі; а Ісуса аддаў на іхную волю.
Выбор основного перевода