Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21
Параллельные места
Першасьвятары і старэйшыны і ўвесь сынедрыён шукалі ілжывага сьведчаньня супроць Ісуса, каб аддаць Яго на сьмерць; і не знаходзілі; і хоць шмат ілжывых сьведкаў прыходзіла, не знайшлі. Але нарэшце прыйшлі два лжывыя сьведкі і сказалі: Ён казаў: «магу разбурыць храм Божы і за тры дні збудаваць яго». І ўстаўшы, першасьвятар сказаў Яму: чаму нічога не адказваеш, што яны супроць Цябе сьведчаць? А Ісус маўчаў. І першасьвятар сказаў Яму: заклінаю Цябе Богам жывым, скажы нам, ці Ты Хрыстос, Сын Божы? Кажа яму Ісус: ты сказаў; нават маўляю вам: ад сёньня ўгледзіце Сына Чалавечага, што сядзіць праваруч сілы і ідзе на аблоках нябесных. Тады першасьвятар разадраў адзеньне сваё і сказаў: Ён блюзьнерыць. Навошта яшчэ нам сьведкі? Вось, вы чулі блюзьнерства Ягонае! Як вам здаецца? А яны сказалі ў адказ: варты сьмерці. Тады плявалі Яму ў твар і тузалі Яго; а іншыя білі па шчоках. і казалі: скажы нам, Хрысьце, хто ўдарыў Цябе? Бо многія сьведчылі ілжыва на Яго, але сьведчаньні гэтыя ня былі дастатковыя. І некаторыя, устаўшы, сьведчылі ілжыва супроць яго; казалі: мы чулі, як Ён казаў: «Я разбуру храм гэты рукатворны і праз тры дні ўзьвяду другі, нерукатворны». Але і такое сьведчаньне іхняе ня было дастатковае. Тады першасьвятар стаў пасярэдзіне і спытаўся ў Ісуса: што Ты нічога не адказваеш? што яны супроць Цябе сьведчаць? Але Ён маўчаў і не адказваў нічога. Зноў першасьвятар спытаўся ў Яго і сказаў Яму: ці Ты Хрыстос, Сын Дабраславёнага? Ісус сказаў: Я; і вы ўгледзіце Сына Чалавечага, Які сядзіць праваруч сілы і ідзе на аблоках нябесных. Тады першасьвятар, разадраўшы адзеньне сваё, сказаў: навошта нам яшчэ сьведкі? вы чулі блюзьнерства; як вам здаецца? А яны ўсе прызналі Яго вінаватым да сьмерці. І некаторыя пачалі пляваць на Яго і, закрываючы твар Яму, біць Яго і казаць Яму: прароч. І слугі білі Яго па шчоках. Калі Пётр быў на дварэ ўнізе, прыйшла адна служанка першасьвятаровая Людзі, якія трымалі Ісуса, зьдзекі чынілі зь Яго і білі Яго; і накрыўшы Яго, білі Яго па твары і пыталіся ў Яго: скажы, хто выцяў Цябе? І шмат іншай кляцьбы вымаўлялі супраць Яго. І як настаў дзень, сабраліся старэйшыны народу, першасьвятары і кніжнікі, і ўвялі Яго ў свой сынедрыён, і сказалі: ці Ты Хрыстос? скажы нам. Ён сказаў ім: калі скажу вам, вы не паверыце; калі ж і спытаюся ў вас, ня будзеце адказваць Мне і не адпусьціце Мяне; ад сёньня Сын Чалавечы сядзе праваруч сілы Божай. І сказалі ўсе: дык Ты Сын Божы? Ён адказваў ім: вы кажаце, што Я. А яны сказалі: якое яшчэ трэба нам сьведчаньне? бо мы самі чулі з вуснаў Ягоных!
Выбор основного перевода