Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Параллельные места
І пайшоў і пачаў зьвеставаць у Дзесяцігародзьдзі, што ўчыніў зь ім Ісус. І ўсе дзіваваліся. Убачыўшы іх, Ён сказаў ім: ідзеце, пакажэцеся сьвятарам. І пакуль яны ішлі, ачысьціліся. А адзін зь іх, бачачы, што ацалёны, вярнуўся, моцным голасам услаўляючы Бога, і ўпаў ніцма да ног Ягоных, дзякуючы Яму; і гэта быў Самаранін. Тады Ісус сказаў: ці ня дзесяць ачысьціліся? дзе ж дзевяць? як яны не вярнуліся ўзьнесьці славу Богу, апрача гэтага іншапляменца? І сказаў яму: устань, ідзі; вера твая ўратавала цябе. Ён сказаў ім у адказ: ці грэшнік Ён, ня ведаю; адно ведаю, што быў я сьляпы, а цяпер бачу. Бо калі вуснамі тваімі будзеш вызнаваць Ісуса за Госпада і сэрцам тваім верыць, што Бог уваскрэсіў Яго зь мёртвых, ты выратуешся; бо сэрцам вераць дзеля праведнасьці, а вуснамі вызнаюць на збавеньне.
Выбор основного перевода