Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Паводле Мацьвея
Параллельные места
І сталася, калі закончыў Ісус настаўленьні дванаццаці вучням Сваім, перайшоў адтуль вучыць і прапаведаваць у гарадах іхніх. І сталася, калі скончыў Ісус прытчы гэтыя, пайшоў адтуль. І сталася, калі Ісус закончыў словы гэтыя, дык выйшаў з Галілеі і прыйшоў у межы Юдэйскія, па той бок Ярдана. І сталася: калі прамовіў Ісус усе словы гэтыя, дык сказаў вучням Сваім: І зьдзіўляліся з вучэньня Ягонага, бо Ён вучыў іх як той, хто ўладу мае, а не як кніжнікі. Калі настала субота, Ён пачаў вучыць у сынагозе; і многія слухачы з подзівам казалі: адкуль у Яго гэта? што за мудрасьць дадзена Яму, і як такія дзівосы чыняцца рукамі Ягонымі? Калі Ён скончыў усе словы Свае люду, які слухаў, дык увайшоў у Капернаум. І зьдзіўляліся з вучэньня Ягонага, бо слова Ягонае было з уладаю. Служкі адказвалі: ніколі чалавек не гаварыў так, як Гэты Чалавек.
Выбор основного перевода