Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Паводле Мацьвея
Параллельные места
Ён адкрывае глыбокае і схаванае, ведае, што ў мораку, і сьвятло жыве зь Ім. Сказаў жа і таму, хто запрасіў Яго: калі спраўляеш абед альбо вячэру, ня кліч сяброў тваіх, ні братоў тваіх, ні родзічаў тваіх, ні суседзяў багатых, каб і яны цябе калі не паклікалі, і не дастаў бы ты аддачы. Але калі спраўляеш гасьціну, кліч убогіх, калекаў, кульгавых, сьляпых, і дабрашчасны будзеш, што яны ня могуць аддаць табе, бо аддасца табе ў дзень уваскрэсеньня праведных. Ня тое, каб шукаў я дароў; а шукаю плоду, які памнажаецца на карысьць вам. Я атрымаў усё і маю занадта; я задаволены, атрымаўшы ад Эпафрадыта гасьцінцы вашыя, — салодкія пахошчы, ахвяру прыемную, спадобную Богу. Бог мой няхай адшкадуе вам на любую патрэбу вашую, ад багацьця Свайго ў славе, празь Ісуса Хрыста. І ўсё, што робіце, рабеце ад душы, як Госпаду, а не чалавеку, ведаючы, што ў аддзяку ад Госпада дастанеце спадчыну; бо вы служыце Госпаду Хрысту. Няхай дасьць Гасподзь міласьць дому Анісіфора за тое, што ён колькі разоў прымаў мяне і не саромеўся кайданоў маіх, а, як быў у Рыме, зь вялікім стараньнем шукаў мяне і знайшоў. Няхай дасьць яму Гасподзь здабыць міласьць у Госпада ў той дзень; а колькі ён служыў (мне) ў Эфэсе, ты лепей ведаеш.
Выбор основного перевода