Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Паводле Мацьвея
Параллельные места
І сказаў вучням Сваім: таму кажу вам: ня турбуйцеся дзеля душы вашае, што вам есьці, ні для цела, у што апрануцца: душа большая за ежу, і цела — за вопратку. Паглядзеце на крумкачоў: яны ня сеюць, ні жнуць; няма ў іх ні сховішчаў, ні засекаў, і Бог корміць іх; наколькі ж бо вы лепшыя за птушак? Ды і хто з вас, турбуючыся, можа дадаць сабе росту хоць на адзін локаць? Дык вось, калі і найменшага зрабіць ня можаце, чаго ж турбуецеся за астатняе? Паглядзеце на лілеі, як яны растуць: не працуюць, ні прадуць; але кажу вам што і Саламон ва ўсёй славе сваёй не апранаўся так, як кожная зь іх. А калі траву польную, якая сёньня ёсьць, а заўтра будзе кінута ў печ, Бог так апранае, дык наколькі ж болей вас, малаверы. Дык вось, ня шукайце, што вам есьці, альбо што піць, і ня турбуйцеся, бо ўсяго гэтага шукаюць людзі сьвету гэтага; а ваш Айцец ведае, што вы маеце патрэбу ў гэтым; а найболей шукайце Царства Божага, і гэта ўсё дадасца вам. усе клопаты вашыя ўскладзеце на Яго, бо Ён дбае пра вас. Ня турбуйцеся ні пра што, а заўсёды ў малітве і прашэньні з падзякаваньнем адкрывайце свае жаданьні Богу, — Вялікі набытак — быць пабожным і задаволеным. Майце нораў несрэбралюбны, задавольвайцеся тым, што ёсьць. Бо Сам сказаў: «не пакіну цябе і не адступлюся ад цябе»,
Выбор основного перевода