Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Паводле Мацьвея
Параллельные места
Ня помсьці і ня май намыслу на сыноў народу твайго, любі блізкага твайго, як самога сябе. Я Гасподзь. Аманіцянін і Маавіцянін ня можа ўвайсьці ў супольнасьць Гасподнюю, і дзясятае пакаленьне іх ня можа ўвайсьці ў супольнасьць Гасподнюю вавек, бо яны ня сустрэлі вас з хлебам і вадою ў дарозе, калі вы ішлі зь Егіпта, і таму што яны нанялі супроць цябе Валаама, сына Вэоравага з Пэтора Месапатамскага, каб праклясьці цябе; але Гасподзь, Бог твой, не схацеў слухаць Валаама і абярнуў Гасподзь, Бог твой, праклён ягоны ў дабраславеньне табе, бо Гасподзь, Бог твой, любіць цябе; ня зычы ім міру і шчасьця ва ўсе дні твае, вавекі. Праўды Тваёй не хаваў у сэрцы маім, абвяшчаў вернасьць Тваю і выратаваньне Тваё, ня ўтойваў Тваёй ласкі і праўды Тваёй перад сходам вялікім. Ісус сказаў ім у адказ: памыляецеся, ня ведаючы Пісаньняў, ні сілы Божай; бо ва ўваскрэсеньні ні жэняцца, ні выходзяць замуж, а жывуць, як анёлы Божыя на нябёсах. А пра ўваскрэсеньне мёртвых ці ня чыталі вы сказанага вам Богам: «Я Бог Абрагама, і Бог Ісаака, і Бог Якава»? Бог ня ёсьць Бог мёртвых, а жывых«. І пачуўшы, люд зьдзіўляўся з вучэньня Ягонага. А фарысэі, пачуўшы, што Ён прывёў садукеяў у маўчаньне, сабраліся разам. І спытаўся адзін зь іх, законьнік, спакушаючы Яго і кажучы: Настаўнік! якая запаведзь найбольшая ў законе? Ісус жа сказаў яму: »палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім разуменьнем тваім«; гэта найбольшая і першая запаведзь; а другая падобная да яе: »палюбі блізкага твайго, як самога сябе«; на гэтых дзьвюх запаведзях грунтуецца ўвесь закон і прарокі.
Выбор основного перевода