Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Паводле Мацьвея
Параллельные места
І пачуўшы, адплыў Ісус адтуль на лодцы ў пустэльнае месца адзін; а люд, пачуўшы пра тое, пайшоў за Ім з гарадоў пяшком. І выйшаўшы, Ісус убачыў мноства людзей і пашкадаваў іх, і ацаліў хворых іх. Калі ж зьвечарэла, прыступілі да Яго вучні Ягоныя і сказалі: пустэльная тут мясьціна, і час ужо позьні; адпусьці людзей, каб яны пайшлі ў селішчы і купілі ежы сабе. Але Ісус сказаў ім: ня трэба ім ісьці, вы дайце ім есьці. Яны ж кажуць Яму: у нас тут толькі пяць хлябоў і дзьве рыбіны. Ён сказаў: прынясеце іх Мне сюды. І загадаў народу ўзьлегчы на траву і, узяўшы пяць хлябоў і дзьве рыбіны, узьвёў вочы ў неба, дабраславіў, разламаў і даў хлябы вучням, а вучні — народу. І елі ўсе, і наеліся; і набралі рэшты кавалкаў дванаццаць кашоў поўных; а тых, што елі, было каля пяці тысяч чалавек, апроч жанчын і дзяцей. Ісус, выйшаўшы, угледзеў мноства людзей і пашкадаваў іх, бо яны былі як авечкі без пастуха; і пачаў іх вучыць многа. І як што часу мінула шмат, вучні Ягоныя, прыступіўшы да Яго, кажуць: месца тут пустэльнае, а час ужо позьні; адпусьці іх, каб яны пайшлі ў навакольныя вёскі і селішчы і купілі сабе хлеба; бо ім няма чаго есьці. Ён сказаў ім у адказ: вы дайце ім есьці. І сказалі Яму: хіба што нам пайсьці купіць хлеба дынараў на дзьвесьце і даць ім есьці? Але Ён папытаўся ў іх: колькі ў вас хлябоў? Ідзеце, паглядзеце. Яны, даведаўшыся, сказалі: пяць хлябоў і дзьве рыбіны. Тады загадаў ім пасадзіць усіх гуртамі на зялёнай траве. І паселі радамі па сто і па пяцьдзясят. Ён узяў пяць хлябоў і дзьве рыбіны, узьвёў вочы да неба, дабраславіў і разламаў хлябы і даў вучням Сваім, каб яны раздалі ім; і дзьве рыбіны падзяліў на ўсіх. І елі ўсе і наеліся; і набралі кавалкаў хлеба і рэшты ад рыбін дванаццаць поўных кашоў; а было тых, што елі хлябы, каля пяці тысяч мужчын. Але людзі, даведаўшыся, пайшлі за Ім: і Ён, прыняўшы іх, гутарыў зь імі пра Царства Божае і ацаляў тых, каму было патрэбнае ацаленьне. А дзень пачаў хіліцца да вечара. І прыступіўшы да Яго, дванаццаць казалі Яму: адпусьці людзей, каб яны пайшлі ў навакольныя селішчы і вёскі начаваць і дасталі ежы; бо што мы тут у пустэльнай мясьціне. Але Ён сказаў ім: вы дайце ім есьці. Яны сказалі: у нас няма больш за пяць хлябоў і дзьве рыбіны; хіба што, нам трэба пайсьці купіць ежы на ўвесь гэты люд. Бо іх было каля пяці тысяч чалавек. Але Ён сказаў вучням Сваім: пасадзеце іх радамі па пяцьдзясят. І зрабілі так, і пасадзілі ўсіх. А Ён, узяўшы пяць хлябоў і дзьве рыбіны і паглядзеўшы на неба, дабраславіў іх, пераламаў і даў вучням, каб раздаць людзям. І елі і наеліся ўсе: і рэшты кавалкаў набралася ў іх дванаццаць кашоў. Пасьля гэтага Ісус пайшоў на той бок мора Галілейскага, у навакольлі Тыверыяды; За Ім сьледам пайшло мноства людзей, таму што бачылі цуды, якія Ён тварыў над хворымі. Ісус узыйшоў на гару і там сядзеў з вучнямі Сваімі. А набліжалася Пасха, сьвята Юдэйскае. Ісус, узьвёўшы вочы і ўгледзеўшы, што мноства людзей ідзе да Яго, кажа Піліпу: дзе нам купіць хлябоў, каб іх накарміць? А казаў гэта, выпрабоўваючы яго; бо Сам ведаў, што хацеў зрабіць. Піліп адказваў Яму: ім на дзьвесьце дынараў ня хопіць хлеба, каб кожнаму дасталося хоць трошкі. Адзін вучань Ягоны Андрэй, брат Сымона Пётры, кажа Яму: Тут ёсьць у аднаго хлопчыка пяць хлябоў ячных і дзьве рыбкі, але што гэта на такое мноства, Ісус сказаў: скажэце ім узьлегчы. А было на тым месцы многа травы. І вось узьлегла людзей лікам каля пяці тысяч. Ісус, узяўшы хлябы і ўзьнёсшы падзяку, раздаў вучням, а вучні тым, што ўзьляжалі, гэтак сама і рыбы, колькі хто хацеў. І калі насыціліся, дык сказаў вучням Сваім: зьбярэце кавалкі, што засталіся, каб нічога не прапала. І сабралі, і напоўнілі дванаццаць кашоў кавалкамі ад пяці ячных хлябоў, што засталіся ў тых, якія елі.
Выбор основного перевода