Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Паводле Мацьвея
Параллельные места
А Ісус, паклікаўшы вучняў Сваіх, сказаў ім: шкада Мне людзей, бо ўжо тры дні застаюцца пры Мне, і няма чаго ім есьці; і адпусьціць іх няеўшых не хачу, каб не аслаблі ў дарозе. І кажуць Яму вучні Ягоныя: адкуль нам узяць у пустыні столькі хлябоў, каб накарміць столькі людзей? І кажа ім Ісус: колькі ў вас хлябоў? А яны адказалі: сем, і трошкі рыбак. І загадаў людзям узьлегчы на зямлю. І, узяўшы сем хлябоў і рыбы, узьнёс падзяку, пераламаў і даў вучням Сваім, а вучні — людзям. І елі ўсе, і наеліся; і набралі рэшты кавалкаў сем кашоў поўных; А тых, што елі, было чатыры тысячы чалавек, акрамя жанчын і дзяцей. У тыя дні, калі сабралася даволі многа народу і ня было чаго есьці, Ісус, паклікаўшы вучняў Сваіх, сказаў ім: шкада мне людзей, бо ўжо тры дні застаюцца пры Мне, і няма чаго ім есьці; калі няеўшых адпушчу іх дадому, аслабнуць у дарозе, бо некаторыя зь іх прыйшлі здалёку. Вучні Ягоныя адказвалі Яму: адкуль мог бы хто ўзяць тут у пустыні хлябоў, каб накарміць іх? І спытаўся ў іх: колькі ў вас хлябоў? Яны адказалі: сем. Тады загадаў людзям узьлегчы на зямлю; і ўзяўшы сем хлябоў і ўзьнёсшы падзяку, пераламаў і даў вучням Сваім, каб яны раздалі; і яны раздалі людзям. Было ў іх і крыху рыбак; дабраславіўшы, Ён загадаў раздаць і іх. І елі і наеліся; і набралі рэшты кавалкаў сем кашоў. Тых, што елі, было каля чатырох тысяч. І адпусьціў іх.
Выбор основного перевода