Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3
Параллельные места
Слаўце Госпада, бо навечна міласьць Яго, Бо дарогу праведных ведае Гасподзь, а дарога бязбожнікаў прападзе! Сэрца маё кажа ад Цябе: «шукайце аблічча Майго»; і я буду шукаць аблічча Тваё, Госпадзе. Маё сэрца вылілася добрым словам; я кажу: песьня мая пра Цара; язык мой — пяро хуткага пісьма. Праслаўляйце Госпада, Бога нашага, і пакланяйцеся падножжу Ягонаму: сьвятое яно! бо ты быў прытулкам беднаму, прытулкам убогаму падчас ягонага ўціску, абаронаю ад буры, ценем ад сьпёкі; бо гнеўнае дыханьне тыранаў было падобнае на буру супроць сьцяны. Я — Пастыр Добры, і ведаю Маіх, і Мае ведаюць Мяне: авечкі Мае слухаюцца голасу Майго, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною, а хто любіць Бога, таму дадзена разуменьне празь Яго. Але цьвёрдая аснова Божая стаіць, маючы пячатку гэтую: «ведае Гасподзь Сваіх»; і: «хай адступіць ад няпраўды кожны, хто вызнае імя Госпада».
Выбор основного перевода