Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3
Параллельные места
І прайшоў Гасподзь перад тварам ягоным і абвясьціў: Гасподзь, Гасподзь, Бог чалавекалюбны і мілажальны, доўгацярплівы і многаміласэрны і праўдзівы, Які захоўвае літасьць у тысячы родаў, даруе віну і злачынства і грэх, але не пакідае без пакараньня, карае віну бацькоў у дзецях і ў дзецях дзяцей да трэцяга і чацьвёртага роду. бо Ён спрычыняе раны і Сам перавязвае іх; Ён б'е, і Ягоныя ж рукі ацаляюць. У шасьці бедах ратуе цябе, і ў сёмай не кране цябе ліха. Узнаві нас, Божа ратунку нашага, і спыні абуранасьць Тваю намі. сьпявайце Госпаду, дабраслаўляйце імя Ягонае, зьвястуйце дзень у дзень выратаваньне Ягонае; ня сплю і сяджу, як адзінокая птушка на даху. Ён даруе ўсе беззаконьні твае; ацаляе ўсе немачы твае; Шчасны, каму памочнік Бог Якаваў, у каго надзея на Госпада Бога ягонага, Гасподзь Саваоф адведае цябе громам і землятрусам, і моцным голасам, бураю і віхураю, і полымем ўсёпажыральнага агню.
Выбор основного перевода