Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7
Параллельные места
Сапраўды, чалавек ходзіць, як прывід; і марны клопат яго, зьбірае і ня ведае, каму дастанецца гэта. І сёньня чаго мне чакаць, Госпадзе? надзея мая на Цябе. Калі бачыш ты злодзея, лагодзішся зь ім, і зь пералюбцамі стасункуешся, вусны твае пускаеш на слова ліхое і язык твой хітрыну пляце; Бо так кажа Высокі і Ўзьнесены, вечна Жывы, — Сьвяты імя Яго: Я жыву на вышыні нябёсаў і ў сьвяцілішчы, і гэтак сама з уціснутымі і ўпакоранымі духам, каб ажыўляць дух упакораных і ажыўляць сэрцы ўціснутых. З авечкамі сваімі пойдуць шукаць Госпада і ня знойдуць Яго: Ён адыдзе ад іх. Бо Я міласьці хачу, а не ахвяры, і Богаведаньня болей, чым усеспаленьняў. ідзеце, навучэцеся, што азначае: «міласьці хачу, а не ахвяры», бо Я прыйшоў заклікаць не праведнікаў, а грэшнікаў да пакаяньня. бо немагчыма, каб кроў цялят і казлоў зьнішчала грахі.
Выбор основного перевода