Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7
Параллельные места
за свае грахі, у чым ён зграшыў, робячы благое перад вачыма Гасподнімі, ходзячы шляхам Ераваама і ў грахах ягоных, якія той учыніў, каб увесьці Ізраіля ў грэх. Астатнія дзеі Замврыя і змова ягоная, якую — ён склаў, апісаны ў летапісе цароў Ізраільскіх. І рабіў Амврый благое перад вачыма Госпада і ўчыняў горш за ўсіх, што былі да яго. Ён ва ўсім хадзіў шляхам Ераваама, сына Наватавага, і ў грахах ягоных, якімі той увёў у грэх Ізраільцянаў, каб гнявіць Госпада Бога Ізраілевага ідаламі сваімі. Астатнія дзеі Амврыя, якія ён учыніў, і мужнасьць, якую ён паказаў, апісаны ў летапісе цароў Ізраільскіх. І спачыў Амврый з бацькамі сваімі і пахаваны ў Самарыі. І зацараваў Ахаў, сын ягоны, замест яго. Ахаў, сын Амврыеў, зацараваў над Ізраілем у трыццаць восьмы год Асы, цара Юдэйскага, і валадарыў Ахаў, сын Амврыя, над Ізраілем у Самарыі дваццаць два гады. І рабіў Ахаў, сын Амврыеў, незаўгоднае перад вачыма Госпада больш за ўсіх, што былі да яго. Мала было яму ўпадаць у грахі Ераваама, сына Наватавага; ён узяў сабе за жонку Езавэль, дачку Этваала, цара Сідонскага, і пачаў служыць Ваалу і пакланяцца яму; і паставіў ён Ваалу ахвярнік у капішчы Ваала, які пабудаваў у Самарыі. І зрабіў Ахаў дуброву, і больш за ўсіх цароў Ізраільскіх, якія былі да яго, Ахаў рабіў тое, што раздражняе Госпада Бога Ізраілевага. Бо бацькі нашыя рабілі беззаконна, і рабілі незаўгоднае ў вачах Госпада Бога нашага, і пакінулі Яго, і адвялі яны твары свае ад жытлішча Гасподняга, і павярнуліся сьпінаю, Але яны не паслухаліся і ня прыхілілі вуха свайго, і жылі паводле намовы і ўпартасьці ліхога сэрца свайго, і сталі да Мяне плячыма, а ня тварам. І зраблю горад гэты жахам і пасьмешышчам; кожны хто праходзіцьме празь яго, зьдзівіцца і пасьвішча, гледзячы на ўсе раны ягоныя. і буду перасьледаваць іх мечам, голадам і паморкам з пошасьцю, і аддам іх на азлабеньне ўсім царствам зямлі, на праклён і жудасьць, на пасьмешышча і паганьбеньне паміж усімі народамі, куды Я выганю іх, Сорамна нам было, калі мы слухалі нагану; ганьба пакрывала твары нашыя, калі чужаземцы прыйшлі ў сьвятыню дома Гасподняга.
Выбор основного перевода