Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
ад іх вы будзеце нячыстыя: кожны, хто дакранецца да трупа іхняга, нячысты будзе да вечара; і кожны, хто возьме труп іхні, павінен абмыць вопратку сваю і нячысты будзе да вечара. Усякае быдла, у якога капыты расшчэпленыя, але няма глыбокага разрэзу, і якое ня жуе жуйкі, нячыстае вам: кожны, хто дакранаецца да яго, будзе нячысты: з усіх зьвяроў чатырногаў тыя, якія ходзяць на лапах, нячыстыя вам: кожны, хто дакранецца да трупа іхняга, нячысты будзе да вечара; хто возьме труп іх, той павінен абмыць вопратку сваю і нячысты будзе да вечара: нячыстыя яны вам. Вось, што нячыстае вам з жывёлаў, што поўзаюць па зямлі: крот, мыш, яшчарка зь яе пародаю, тхор, хамелеон, ласка, сьлімак і жаба, — гэтыя нячыстыя вам з усіх паўзуноў: кожны, хто дакранецца да іх мёртвых, нячысты будзе да вечара. І ўсё, на што ўпадзе што-небудзь зь іх мёртвае, любы драўняны посуд, альбо вопратка, альбо скура, альбо мяшок, і любая рэч, якая ўжываецца ў карыстаньне, будуць нячыстыя: у ваду трэба пакласьці іх, і нячыстыя будуць да вечара, потым будуць чыстыя; калі ж якое-небудзь зь іх упадзе ў які-небудзь гліняны посуд, дык тое, што ў ім, будзе нячыстае, і сам посуд разьбеце. Усякая ежа, якую ядуць і на якой была вада з такога посуду, нячыстая будзе, і ўсякае пітво, якое пэюць, у любым такім посудзе нячыстае будзе. Усё, на што ўпадзе што-небудзь ад трупа іхняга, нячыстае будзе: печ і агмень трэба паламаць, яны нячыстыя; і яны павінны быць нячыстыя вам; толькі крыніца і калодзеж з вадою застаюцца чыстыя; а хто дакранецца да трупа іхняга, той нячысты. І калі што-небудзь ад трупа іхняга ўпадзе на якое-небудзь насеньне, якое сеюць, дык яно чыстае; а калі тады, калі вада налітая на насеньне, упадзе на яго што-небудзь ад трупа іхняга, дык яно нячыстае вам. І калі памрэ якое-небудзь быдла, якое ўжываецца вамі ў ежу, дык той, хто дакрануўся да трупа яго, нячысты будзе да вечара: Хто дакранецца да мёртвага цела якога-небудзь чалавека, нячысты будзе сем дзён; ён павінен ачысьціць сябе гэтаю вадою на трэці дзень і на сёмы дзень, і будзе чысты; а калі ён не ачысьціць сябе на трэці дзень і на сёмы дзень, дык ня будзе чысты; кожны, хто дакрануўся да мёртвага цела якога-небудзь чалавека, што памёр, і не ачысьціў сябе, апаганіць жытлішча Госпада: зьнішчыцца чалавек той спасярод Ізраіля, бо ён не акроплены ачышчальнаю вадою, ён нячысты, яшчэ нячыстасьць ягоная на ім. Вось закон: калі чалавек памрэ ў намёце, дык кожны, хто прыйдзе ў намёт, і ўсё ў намёце нячыстае будзе сем дзён; кожны адкрыты посуд, які не абвязаны і не накрыты, нячысты. Кожны, хто дакранецца на полі да забітага мечам, альбо да памерлага, альбо да косткі чалавечай, альбо да дамавіны, нячысты будзе сем дзён.
Выбор основного перевода