Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
і расьсее вас Гасподзь па народах, і застаняцеся ў малой колькасьці сярод народаў, да якіх завядзе вас Гасподзь; І расьсее цябе Гасподзь па ўсіх народах, ад краю зямлі да краю зямлі, і будзеш там служыць іншым багам, якіх ня ведаў ні ты, ні бацькі твае, дрэву і камяням. Але спамяні слова, якое Ты наказаў Майсею, рабу Твайму, кажучы: калі вы зробіцеся злачынцамі, дык Я расьсею вас па народах, Так кажа Гасподзь Саваоф: падумайце і паклічце плакальшчыц, каб яны прыйшлі; пашлеце на ўмеліц у гэтай справе, каб яны прыйшлі. І ўведаюць, што Я — Гасподзь, калі расьсею іх па народах і разьвею іх па землях. Таксама, падняўшы руку Маю ў пустыні, Я прысягнуўся расьсеяць іх па народах і разьвеяць іх па землях І Я разьвеяў іх па ўсіх народах, якіх яны ня ведалі, і зямля гэтая апусьцела пасьля іх, так што ніхто не хадзіў па ёй ні назад, ні наперад, і яны зрабілі жаданую зямлю пустыняю.
Выбор основного перевода