Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
і сказаў цару: хай жыве цар вавекі! Як ня быць засмучаным твару майму, калі горад, дом магіл бацькоў маіх, у запусьценьні, і брама яго спалена агнём! я быў ліхім пазайздросьціў, як пабачыў дабрадзенства бязбожных, Вось таму іхняя пыха, як нашыйнік, абклала іх, і дзёрзкасьць, як убор, аблягае іх; вылазяць ім вочы ад тлушчу, жаданьні ў сэрцы іхнім варушацца, сьмяюцца яны з усяго; зласьліва паклёпы наводзяць; ганарыста гавораць; Навошта Мне ладан, які ідзе з Савы, і пахучы трысьнёг з далёкай краіны? Цэласпаленьні вашыя недагодныя, і ахвяры вашыя няпрыемныя Мне. А калі не паслухаецеся слоў гэтых, дык Мною прысягаю, кажа Гасподзь, што дом гэты апусьцее. дык з домам гэтым Я зраблю тое самае, што — зь Сіломам, і горад гэты аддам на праклён усім народам зямлі. навошта ты прарочыш імем Госпада і кажаш: і дом гэты будзе — як Сілом, і горад гэты апусьцее, застанецца без жыхароў?» І сабраўся ўвесь народ супроць Ераміі ў доме Гасподнім.
Выбор основного перевода