Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Зямлю гэтую ўзялі мы ў той час, пачынаючы ад Араіра, які каля патока Арнона; і палавіну гары Галаада з гарадамі яе аддаў я племю Рувімаваму і Гадаваму; а рэшту Галаада і ўвесь Васан, царства Ога, аддаў я палавіне племя Манасіінага, усю вобласьць Аргаў з усім Васанам. Яір, сын Манасіін, узяў усю вобласьць Аргаў да межаў Гесурскіх І Маахскіх, і назваў Васан, паводле імя свайго, селішчамі Яіравымі, як і да сёньня; Махіру даў я Галаад; а племю Рувімаваму і Гадаваму даў ад Галаада да патока Арнона, зямлю паміж патокам і мяжою, да патока Явока, мяжы сыноў Амонавых, таксама раўніну і Ярдан, які ёсьць і мяжа, ад Кінэрата да мора раўніны, мора Салёнага, каля падножжа гары Фасгі на ўсход. Вось цары той зямлі, якіх пабілі сыны Ізраілевыя і зямлю якіх узялі ў спадчыну па той бок Ярдана на ўсход сонца, ад патока Арнона да гары Эрмона, і ўсю раўніну на ўсход: Сігон, цар Амарэйскі, які жыў у Эсэвоне і валодаў ад Араера, што каля берага патока Арнона, і ад сярэдзіны патока палавінаю Галаада, да патока Явока, мяжы Аманіцянаў, і раўнінаю да самага мора Хінэрэцкага на ўсход і да мора раўніны, мора Салёнага, на ўсход па дарозе да Бэт-Эшымота, а на поўдзень мясьцінамі каля падножжа Фасгі. Сумежны Ог, цар Васанскі, апошні з Рэфаімаў, які жыў у Астароце і ў Эдрэі, і валодаў гарою Эрмонам і Салхою, і ўсім Васанам, да мяжы Гесурскай і Маахскай, і палавінаю Галаада, да мяжы Сігона, цара Эсэвонскага. Майсей, раб Гасподні, і сыны Ізраілевыя забілі іх; і даў яе Майсей, раб Гасподні, у спадчыну племю Рувімаваму, і Гадаваму і палавіне племя Манасіінага. І пабіў яго Ізраіль мечам і ўзяў у валоданьне зямлю ягоную ад Арнона да Явока, да межаў Аманіцкіх, бо моцныя былі межы Аманіцянаў; І павярнуліся і пайшлі да Васана. І выступіў супроць іх Ог, цар Васанскі, сам і ўвесь народ ягоны, на бітву да Эдрэі. І пабілі яны яго і сыноў ягоных і ўвесь народ ягоны, так што ніводнага не засталося, і завалодалі зямлёю ягонай.
Выбор основного перевода