Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
І паставіў Яфрэма вышэй за Манасію. Памятай, не забудзь, колькі ты дражніў Госпада, Бога твайго, у пустыні: з самага таго дня, як выйшаў ты зь зямлі Егіпецкай, і да самага прыходу вашага на месца гэта вы супрацівіліся Госпаду. І калі пасылаў вас Гасподзь з Кадэс-Варні, кажучы: ідзеце, авалодайце зямлёю, якую Я даю вам, — дык вы ўсупрацівіліся загаду Госпада, Бога вашага, і не паверылі яму і не паслухаліся голасу Ягонага. Вы былі непакорныя Госпаду з таго самага дня, як я ўведаў вас. ня бойся іх, згадай тое, што зрабіў Гасподзь, Бог твой, з фараонам і ўсім Егіптам, Калі ты выйдзеш на вайну супроць ворага тайго і ўбачыш коней і калясьніц і народу болей, чым у цябе, дык ня бойся іх, бо з табою Гасподзь, Бог твой, Які вывеў цябе зь зямлі Егіпецкай. і скажа яму: слухай, Ізраіле, вы сёньня ўступаеце ў бітву з ворагамі вашымі, хай не аслабне сэрца вашае, ня бойцеся, не бянтэжцеся і не жахайцеся ад іх, бо Гасподзь, Бог ваш, ідзе з вамі, каб пабіцца за вас з ворагамі вашымі і выратаваць вас. Глянь, пачуй мяне, Госпадзе Божа мой! Прасьвятлі мне вочы, каб не заснуў я сном сьмерці;
Выбор основного перевода