Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
І паслаў іх Майсей з пустыні Фаран, па загадзе Гасподнім, і ўсе яны мужы галоўныя ў сыноў Ізраілевых. Вось імёны іхнія: з племені Рувімавага Самуа, сын Закхураў, з племені Сымонавага Сафат, сын Харыеў, з племені Юдавага Халеў, сын Ефаніін, з племені Ісахаравага Ігал, сын Язэпаў, з племені Яфрэмавага Асія, сын Наваў, з племені Веньямінавага Фалтый, сын Рафуеў, з племені Завулонавага Гадыіл, сын Садыеў, з племені Язэпавага ад Манасіі Гадый, сын Сусіеў, з племені Данавага Амііл, сын Гемаліеў, з племені Асіравага Сэтур, сын Міхаілеў, з племені Нэфталімавага Нахбій, сын Вофсіеў, з племені Гадавага Геуіл, сын Махіеў. А тыя, якія хадзілі зь ім, казалі: ня можам мы ісьці супроць народу гэтага, бо ён мацнейшы за нас. Але ня шмат каго ўпадабаў Бог; бо яны панішчаны былі ў пустыні. Не наракайце, як некаторыя зь іх наракалі і загінулі ад зьнішчальніка. Я хачу нагадаць вам, хто ўжо ведае гэта, што Гасподзь, вызваліўшы народ зь зямлі Егіпецкай, потым пагубіў тых, што ня веравалі,
Выбор основного перевода