Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
скажы сынам Ізраілевым: у сёмы месяц, у першы дзень месяца хай будзе ў вас спакой, сьвята трубаў, сьвяшчэнны сход; І сёмага месяца, у першы дзень месяца, хай будзе ў вас сьвяшчэнны сход; ніякай працы не рабеце; хай будзе гэта ў вас дзень трубнага гуку; і лявіты сьпевакі, — усе яны, Асаф, Эман, Ідытун і сыны іхнія і браты іхнія, — апранутыя ў вісон, з кімваламі і псалтырамі і цытрамі стаялі на ўсходнім баку ахвярніка, і зь імі сто дваццаць сьвятароў, якія трубілі трубамі, і былі як адзін трубачы і сьпевакі, якія ў адзін голас хвалілі і славасловілі Госпада, — і калі загрымеў гук трубаў і кімвалаў і музычных інструментаў, і хвалілі Госпада, бо вечная міласьць Яго; тады дом, дом Гасподні, напоўніла воблака, Сьвятары стаялі ў служэньні сваім, і лявіты з музычнымі спарудамі Госпада, якія зрабіў цар Давід дзеля праслаўленьня Госпада, бо вечная міласьць Ягоная, бо Давід славасловіў празь іх; а сьвятары трубілі перад ім, і ўвесь Ізраіль стаяў. І сталі лявіты з музычнымі спарудамі Давідавымі і сьвятары з трубамі. І загадаў Эзэкія ўзьнесьці цэласпаленьне на ахвярнік. І ў той час, як пачалося цэласпаленьне, пачалося сьпяваньне Госпаду, пад гукі труб і спарудаў Давіда, цара Ізраілевага. І ўвесь сход маліўся, і сьпевакі сьпявалі, і трубілі трубы, пакуль не закончылася цэласпаленьне. Божа! навярні нас; няхай зазьзяе аблічча Тваё, і ўратуемся! Госпадзе, Божа сіл! дакуль будзеш гнеўны да малітваў народу Твайго? Ты накарміў іх хлебам сьлёзным, і напаіў іх сьлязьмі, у вялікай меры,
Выбор основного перевода