Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Прароцтва пра Тыр. — Галасеце, караблі Тарсіса, бо ён разбураны: няма дамоў, і няма каму заходзіць у дамы. Так ім абвешчана зь зямлі Кітыйскай. Замоўкніце, насельнікі вострава, які напаўнялі купцы Сідонскія, што плаваюць морам. Па вялікіх водах прывозілі ў яго насеньне Сіхора, ужынак вялікай ракі, і быў ён торжышчам народаў. Пасаромейся, Сідоне; бо вось што кажа мора, крэпасьць марская: як ня мучылася родамі і не раджала, і ня выхоўвала юнакоў, не гадавала дзяўчат. Калі вестка дойдзе да Егіпцянаў, здрыгануцца яны, пачуўшы пра Тыр. Перасяляйцеся ў Тарсіс, галасеце, насельнікі вострава! Ці гэта ваш узьвяселены горад, якога пачатак ёсьць ад дзён старадаўніх? Ногі ягоныя нясуць яго бадзяцца ў краіне далёкай. Хто вызначыў гэта Тыру, які раздаваў вянкі, купцы якога былі князі, гандляры — знакамітасьці зямлі? Гасподзь Саваоф вызначыў гэта, каб пасароміць пыхлівасьць усялякай славы, каб прынізіць усе знакамітасьці зямлі. Хадзі па зямлі тваёй, дачка Тарсісава, як рака: няма болей завады. Ён прасьцёр руку сваю на мора, скалануў царствы; Гасподзь даў наказ пра Ханаан — разбурыць крэпасьці ягоныя. І сказаў: ты ня будзеш больш радавацца, пасаромленая дзяўчына, дачка Сідона! Уставай, ідзі ў Кітым, але і там ня будзе табе спакою. Вось зямля Халдэяў. Гэтага народу раней ня было; Асур даў яму пачатак з насельнікаў пустыняў. Яны ставяць вежы свае, разбураюць харомы яго, ператвараюць яго ў руіны. Галасеце, караблі Тарсіскія! бо цьвярдыня ваша спустошана. І будзе таго дня, забудуць Тыр на семдзесят гадоў, на меру дзён аднаго цараваньня. А празь семдзесят гадоў з Тырам станецца тое, як у песьні пра блудадзейку: «вазьмі цытру, хадзі па горадзе, забытая блудадзейка! Іграй складна, сьпявай многа песьняў, каб пра цябе ўспаміналі». І будзе празь семдзесят гадоў, Гасподзь наверне Тыр; і ён зноў пачне браць прыбытак свой, і будзе блудадзейнічаць з усімі царствамі зямнымі па ўсім сьвеце. Але гандаль яго і прыбытак ягоны прысьвячаюцца Госпаду; ня будуць замкнутыя і пакладзеныя ў каморы, бо да тых, што жывуць перад абліччам Госпада, будзе пераходзіць прыбытак ад гандлю ягонага, каб яны елі да сытасьці і мелі вопратку моцную. і ўсіх цароў Тыра і ўсіх цароў Сідона і цароў астравоў, якія за морам, ад таго дня, які прыйдзе зьнішчыць усіх Філістымлян, адабраць у Тыра і Сідона ўсіх астатніх памочнікаў, бо Гасподзь спустошыць Філістымлян, рэшту горада Кафтора. і скажы сынам Амонавым: слухайце слова Госпада Бога: за тое, што ты пра сьвятыню Маю гаворыш: ага! ага! бо яно паганьбена, — і пра зямлю Ізраілевую, бо яна спустошана, і пра дом Юдаў, бо яны пайшлі ў палон, Так кажа Гасподзь Бог: як што вораг гаворыць пра вас: «ага! ага! і вечныя вышыні дасталіся нам на долю», Што вы Мне, Тыр і Сідон і ўсе навакольлі Філістымскія? Ці хочаце заплаціць Мне помстай? ці хочаце адплаціць мне? лёгка і хутка Я абярну помсту вашую на галовы вашыя, бо вы ўзялі срэбра Маё і золата Маё, і найлепшыя каштоўнасьці Мае ўнесьлі ў капішчы вашыя, і сыноў Юды і сыноў Ерусаліма прадавалі сынам Элінаў, каб аддаліць іх ад межаў іхніх. Так кажа Гасподзь: за тры злачынствы Тыра і за чатыры не пашкадую яго, бо яны аддалі ўсіх палонных Эдому і не згадалі пра братэрскае спрымірэньне. Пашлю агонь у сьцены Тыра, — і зжарэ харомы яго.
Выбор основного перевода