Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Месцам на расьсціланьне сетак будзе ён сярод мора; бо Я сказаў гэта, кажа Гасподзь Бог: і будзе ён на разрабаваньне народам. Тарсіс, твой гандлёвец, паводле мноства рознага багацьця, плаціў за твае тавары срэбрам, жалезам, сьвінцом і волавам. Яван, Тувал і Мэшэх гандлявалі з табою, выменьвалі твае тавары на чалавечыя душы і медны посуд. З дома Тагарма за твае тавары дастаўлялі табе коней і страявых коней і мулаў. Сыны Дэдана гандлявалі з табою; многія астравы рабілі з табою мены, на плату табе дастаўлялі слонавую косьць і чорнае дрэва. З прычыны тваёй вялікай гандлёвай вытворчасьці гандлявалі з табою Арамэяне; за твае тавары яны плацілі карбункуламі, тканінай пурпуровай, узорыстай і вісонамі, і караламі і рубінамі. Юдэя і зямля Ізраілевая гандлявалі з табою; за тавар твой плацілі пшаніцаю Мінініцкаю і прысмакамі і мёдам, і драўнінным алеем і бальзамам. Дамаск, з прычыны тваёй вялікай гандлёвай вытворчасьці, у надмер усякага багацьця, гандляваў з табою віном Хэлбонскім і белаю воўнаю. Дан і Яван з Узала плацілі табе за тавары твае вырабленым жалезам; касія і пахучая трысьціна ішлі табе на абмен. Дэдан гандляваў з табою каштоўнымі гунькамі для верхавой язды. Аравія і ўсе князі Кідарскія рабілі мену з табою: ягнят і бараноў і казлоў выменьвалі табе. Купцы з Савы і Ратмы гандлявалі з табою ўсякімі найлепшымі пахошчамі і ўсякімі дарагімі камянямі, і золатам плацілі за тавары твае. Харан і Ханэ і Эдэн, купцы Савэйскія, Асур і Хілмад гандлявалі з табою. Яны гандлявалі з табою каштоўнаю вопраткаю, шаўковым і ўзорыстым палатном, якое яны прывозілі на твае рынкі ў дарагіх скрынях, зробленых з кедра і добра ўпакаваных.
Выбор основного перевода