Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Няўжо Бог скажае суд, і Ўсеўладны ператварае праўду! Мудры сэрцам і магутны сілаю; хто паўставаў супроць Яго і заставаўся ў спакоі? У Яго мудрасьць і сіла; Ягоныя рада і розум. У Яго магутнасьць і мудрасьць, прад Ім той, хто заблытвае і ўводзіць у аблуду. Усклікайце Госпаду, уся зямля; радуйцеся, весялецеся і сьпявайце; У любым смутку іхнім Ён не пакідаў іх, і анёл аблічча Ягонага ратаваў іх; зь любові Сваёй і добрасардэчнасьці Сваёй Ён адкупіў іх, узяў і насіў іх усе дні старадаўнія. Бо Ён не па волі сэрца Свайго карае і засмучае сыноў чалавечых. адзіны несьмяротны, Які жыве ў недаступным сьвятле, Якога ніхто зь людзей ня бачыў і бачыць ня можа. Яму гонар і ўлада вечная! Амін.
Выбор основного перевода