Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
у сьне, у начных відзежах, калі сон находзіць на людзей, у час дрымоты на ложку. Тады ён адкрывае ў чалавека вуха і ўкладвае Сваё настаўленьне, каб адвесьці чалавека ад якой-небудзь задумы і адвесьці ад яго пыху, каб адвесьці душу ягоную ад прорвы і жыцьцё ягонае ад паразы мечам. Альбо ён наводзіцца на розум хваробаю на ложку сваім і моцным болем ва ўсіх касьцях сваіх, — і жыцьцё ягонае адварочваецца ад хлеба і душа ягоная ад смачнай яму ежы. Плоць на ім прападае, так што яе ня відаць, і паказваюцца косьці ягоныя, якіх ня было відаць. І душа ягоная набліжаецца да магілы і жыцьцё ягонае — да сьмерці. Калі ёсьць у яго анёл-настаўнік адзін з тысячы, каб паказаць чалавеку простую дарогу ягоную, — Бог умілажаліцца зь яго і скажа: вызвалі яго ад магілы; Я знайшоў умілажаленьне. Тады цела ягонае зробіцца сьвяжэйшае, чым у маладосьці; ён вернецца ў дні маладосьці сваёй. Будзе маліцца Богу, і Ён — літасьцівы да яго; з радасьцю глядзіць на твар ягоны і вяртае чалавеку праведнасьць ягоную. Ён будзе глядзець на людзей і казаць: «грашыў я і перакручваў праўду, і не адплачана мне; Ён вызваліў душу маю ад магілы, і жыцьцё маё бачыць сьвятло». Бойцеся Госпада, усе сьвятыя Ягоныя; бо ня маюць нястачы тыя, што баяцца Яго. Бо ўсё гэта зрабіла рука Мая, і ўсё гэта было, кажа Гасподзь. А вось, на каго Я пагляджу: на ўпакоранага і зламанага духам і на таго, хто трымціць перад словам Маім.
Выбор основного перевода