Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
І сказаў Давід Натану: зграшыў я прад Госпадам. І казаў Натан Давіду: і Гасподзь зьняў зь цябе грэх твой; ты не памрэш; бо тады будзеш радавацца ва ‹сеўладным і падымеш да Бога аблічча тваё. Памолішся Яму, і Ён пачуе цябе, і ты выканаеш абяцаньні твае. так што дайшоў да Яго лямант бедных, і Ён пачуў стогны прыгнечаных. Як авечак, у апраметную іх зьвядуць: сьмерць будзе іх пасьвіць, а раніцай праведнікі запануюць над імі; сіла іхняя вычарпаецца; магіла — жытлішча іхняе. Прынясі Богу ў ахвяру падзяку, і выконвай твае абяцаньні Ўсявышняму, Тады ты паклічаш — і Гасподзь пачуе, залямантуеш — і Ён скажа: Вось Я! Калі ты адвядзеш з асяродзьдзя твайго ярмо, перастанеш падымаць палец і гаварыць зьняважлівае А сын сказаў яму: тата! я зграшыў супроць неба і перад табою, і ўжо ня варты называцца сынам тваім. А бацька сказаў рабам сваім: прынясеце найлепшую вопратку і апранеце яго, і дайце пярсьцёнак на руку яму і абутак на ногі; і прывядзеце ўкормленае цяля і закалеце: будзем есьці і весяліцца, бо гэты сын мой быў мёртвы і ажыў, прападаў і знайшоўся. І пачалі весяліцца. Калі ж вызнаём грахі нашыя, дык Ён, верны і праведны, даруе нам грахі (нашыя) і ачысьціць нас ад усякай няпраўды.
Выбор основного перевода