Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
адвеку была я памазаная, ад пачатку, ад правеку зямлі. Я нарадзілася, калі ня было яшчэ бездані, калі яшчэ ня было крыніц, багатых вадою. Я нарадзілася перш, чым былі пастаўлены горы, раней за пагоркі, калі яшчэ Ён не стварыў ні зямлі, ні палёў, ні пачатковых пылінак сусьвету. Ён рыхтаваў нябёсы, я была там. Калі ён крэсьліў скляпеньне над паверхняю бездані, калі сталяваў наверсе аблокі, калі мацаваў крыніцы бездані, калі даваў мору статут, каб воды не заступалі межаў яго, калі закладваў асновы зямлі: тады я была пры Ім за майстра, і была кожны дзень радасьцю, весялосьцю была перад абліччам Ягоным заўсёды, радуючыся на зямным коле Яго, і радасьць мая была з сынамі чалавечымі. Цяпер, дзеці, паслухайце мяне; і шчасныя тыя, што будуць ахоўваць шляхі мае!
Выбор основного перевода