Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Ня ўбачыць мяне вока таго, хто бачыў мяне; вочы Твае на мяне, — і няма мяне. І чаму б не дараваць мне грэху і ня зьняць зь мяне беззаконьня майго? бо, вось, я лягу ў пыле; заўтра пашукаеш мяне, і няма мяне. Падняліся высока, — і вось, няма іх; падаюць, і паміраюць, як і ўсе, і, як вярхі каласкоў, зразаюцца. і раскідаюць іх перад сонцам і месяцам і перад усім войскам нябесным, якіх яны любілі і якім служылі і сьледам за якімі хадзілі, якіх шукалі і якім пакланяліся; ня прыбяруць іх і не пахаваюць: яны будуць гноем на зямлі. і кіну цябе ў пустыні, цябе і ўсю рыбу з тваіх рэк, ты ўпадзеш на адкрытае поле, не прыбяруць і ня прымуць цябе; аддам цябе на поед зьвярам зямным і птушкам нябесным.
Выбор основного перевода