Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
І сказаў Гасподзь Бог: ня вечна Духу Майму быць пагарджаным людзьмі, бо яны плоць; хай будуць дні іхнія сто дваццаць гадоў. І ўбачыў Гасподзь Бог, што вялікая разбэшчанасьць людзей на зямлі, і што ўсе думкі і помыслы сэрца іхняга былі ва ўсе часы ліхія; Калі яны згрэшаць прад Табою, — бо няма чалавека, які не грашыў бы, — і Ты ўгневаешся на іх, і аддасі іх ворагам, і тыя, што паланілі іх і павядуць іх у няпрыяцельскую зямлю, далёкую альбо блізкую, Калі яны зграшылі прад Табою, — бо няма чалавека, які не зграшыў бы, — і Ты прагневаешся на іх і аддасі іх ворагу, і завядуць іх тыя, што паланілі іх, у зямлю далёкую альбо блізкую, Хто родзіцца чыстым ад нячыстага? Ніхто. І як апраўдаецца чалавек прад Богам, і як быць чыстым народжанаму жанчынай? Вось нават месяц, і той нясьветлы, і зоркі нячыстыя прад вачыма Ягонымі. Тым меней чалавек, які ёсьць чарвяк, і сын чалавечы, які ёсьць моль. Слухай, народзе Мой, буду Я прамаўляць, Ізраіле! буду Я сьведчыць супроць цябе: Я — Бог, твой Бог. Хто можа сказаць: «я ачысьціў сэрца сваё, я чысты ад грэху майго?» таму не на ўсякае сказанае слова зважай, каб не пачуць табе, як твой раб цябе ганіць. Калі кажам, што ня маем грэху, ашукваем самі сябе, і праўды няма ў нас. Калі кажам, што мы не зграшылі, дык робім зь Яго падманшчыка, і слова Ягонага няма ў нас.
Выбор основного перевода