Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
На трыццаць сёмым годзе перасяленьня Еханіі, цара Юдэйскага, на дванаццатым месяцы, у дваццаць сёмы дзень месяца, Эвілмэродах, цар Вавілонскі, у год свайго ўцараваньня, вывеў Еханію, цара Юдэйскага, з дома турэмнага. і гаварыў зь ім дружалюбна, і паставіў трон ягоны вышэй за трон цароў, якія былі ў яго ў Вавілоне; і перамяніў турэмную вопратку ягоную, і ён усюды меў ежу ў яго, ва ўсе дні жыцьця ягонага. І ўтрыманьне яго, утрыманьне пастаяннае, выдавалася яму ад цара, дзень у дзень, ва ўсе дні жыцьця ягонага. Жыву Я, сказаў Гасподзь: калі б Еханія, сын Ёакімаў, цар Юдэйскі, быў пярсьцёнкам на правай руцэ Маёй, дык і адсюль я сарву цябе і аддам цябе ў рукі шукальнікаў душы тваёй і ў рукі тым, каго ты баішся, у рукі Навухаданосара, цара Вавілонскага, і ў рукі Халдэям, і выкіну цябе і тваю маці, якая нарадзіла цябе, у чужую краіну, дзе вы не радзіліся, і там памраце; а ў зямлю, куды душа іх будзе жадаць вярнуцца, туды ня вернуцца. «Няўжо гэты чалавек, Еханія, ёсьць стварэньне пагарджанае, адкінутае? альбо ён — посуд непатрэбны? за што яны выкінуты — ён і племя ягонае — і кінуты ў краіну, якое ня ведалі?» О, зямля, зямля, зямля! слухай слова Гасподняе. Так кажа Гасподзь: запішэце чалавека гэтага пазбаўленым дзяцей, чалавекам злашчасным у дні свае, бо ніхто ўжо з племя ягонага ня будзе сядзець на троне Давідавым і валадарыць у Юдэі. і пашлі такія самыя цару Ідумэйскаму і цару Маавіцкаму, і цару сыноў Амонавых і цару Тыра і цару Сідона, праз паслоў, якія прыйшлі ў Ерусалім да Сэдэкіі, цара Юдэйскага; Замест Еханіі, сына Ёакімавага, цараваў Сэдэкія, сын Ёсіі, якога Навухаданосар, цар Вавілонскі, паставіў царом у зямлі Юдэйскай. праз тры дні фараон узьнясе галаву тваю і верне цябе на месца тваё, і ты падасі чашу фараонавую ў руку яму, па ранейшай завядзёнцы, калі ты быў у яго чашнікам;
Выбор основного перевода