Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
І сказаў Гасподзь: і Юду адкіну ад аблічча Майго, як адкінуў Я Ізраіля, і адкіну горад гэты, Ерусалім, які Я выбраў, і дом, пра які Я сказаў: будзе імя Маё там. Гора таму, хто будуе дом свой няпраўдаю і сьвяцёлкі свае — беззаконьнем, хто прымушае блізкага свайго працаваць задарма і не аддае яму платы ягонай, хто кажа: збудую сабе дом прасторны і сьвяцёлкі прасторныя, — і прарубае сабе вокны і шалюе кедрам і фарбуе чырвонаю фарбаю. Ці думаеш ты быць царом, бо замкнуў сябе ў кедр? бацька твой еў і піў, але чыніў суд і праўду, і таму яму было добра. Ён разьбіраў справу беднага і ўбогага, і таму яму добра было. Ці ня гэта азначае ведаць Мяне? кажа Гасподзь. Але твае вочы і тваё сэрца скіраваныя толькі на тваю карысьлівасьць і на праліваньне крыві, на тое, каб рабіць уціск і насільле. Таму так кажа Гасподзь пра Ёакіма, сына Ёсіі, цара Юдэйскага: ня будуць аплакваць яго: «на жаль, браце мой!» і: «на жаль, сястра!». Ня будуць аплакваць яго: «на жаль, спадару!» і: «на жаль, вашэці!» за гэта, так кажа Гасподзь пра Ёакіма, цара Юдэйскага: »ня будзе ад яго таго, хто сядзецьме на троне Давідавым, і труп яго будзе выкінуты на сьпёку дзённую і на холад начны; і наведаю яго і племя яго і слуг ягоных за няпраўду іхнюю, і навяду на іх і на жыхароў Ерусаліма і на мужчын Юдавых усё ліха, якое Я прамовіў на іх, а яны ня слухалі".
Выбор основного перевода