Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
У Мяне помста і аддача, калі пахісьнецца нага іхняя; бо блізкі дзень пагібелі іх, неўзабаве настане ўгатаванае ім. Пахвальная песьня Давідава. У дзень суботні, калі заселена зямля. Царуе Гасподзь; Ён у веліч убраны, убраны Гасподзь у магутнасьць і перапаясаны: сусьвет таму цьвёрды, ня зрушыцца. Трон Твой угрунтаваны спаконвечна; Ты — ад вечнасьці. Па меры адпомсты, паводле гэтай меры Ён дасьць праціўнікам Сваім — лютасьць, ворагам Сваім — помстаю, выспам аддасьць мусовую плату. Уцякайце з асяродзьдзя Вавілона і ратуйце кожны душу сваю, каб не загінуць ад беззаконьня яго, бо гэта час помсты ў Госпада: Ён аддасьць яму аддачу. І аддам Вавілону і ўсім жыхарам Халдэі за ўсё тое ліха, якое яны чынілі на Сіёне на вачах у вас, кажа Гасподзь. І ўзрадуюцца над Вавілонам неба і зямля і ўсё, што на іх; бо з поўначы прыйдуць да яго спусташальнікі, кажа Гасподзь. Ня помсьціцеся за сябе, любасныя, а дайце месца гневу Божаму. Бо напісана: «Мне помста, Я адплачу», кажа Гасподзь. Мы ведаем Таго, Хто сказаў: «у Мяне адпомста, Я аддам, кажа Гасподзь». І яшчэ: «Гасподзь будзе судзіць народ Свой».
Выбор основного перевода