Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Пашыры ласку Тваю на тых, што Цябе ведаюць, і праўду Тваю на людзей, шчырых сэрцам, і дам ім сэрца, каб ведалі Мяне, што Я — Гасподзь, і яны будуць Маім народам, а Я буду іхнім Богам; бо яны абернуцца да Мяне ўсім сэрцам сваім. Яны будуць Маім народам, а Я буду ім Богам. І заключу зь імі вечны запавет, паводле якога Я не адвярнуся ад іх, каб тварыць ім дабро, і страх Мой укладу ў сэрцы іхнія, каб яны не адступаліся ад Мяне. І дам вам сэрца новае і дух новы дам вам; і вазьму з плоці вашай сэрца каменнае і дам вам сэрца плацяное. І пасею яе Сабе на зямлі і скажу і памілую Непамілаваную і скажу не Майму народу: ты — Мой народ, а ён скажа: Ты — мой Бог!" і прывяду іх, і будуць яны жыць у Ерусаліме, і будуць Маім народам, і Я буду іхнім Богам, у ісьціне і ў праўдзе. вы паказваеце сабою, што вы — пісьмо Хрыстовае, праз служэньне наша напісанае не чарнілам, а Духам Бога Жывога, не на скрыжалях каменных, а на плоцкіх скрыжалях сэрца. «вось запавет, які завяшчаю ім пасьля тых дзён, кажа Гасподзь: увяду законы Мае ў сэрцы іхнія, і ў думках іхніх напішу іх,
Выбор основного перевода