Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Удзень сонца цябе не заб'е, ані месяц уночы. Гасподзь аслоніць цябе ад усякага ліха; ахавае душу тваю Гасподзь. і пастаўляцьму судзьдзяў табе, як раней, і радцаў, як напачатку; тады будуць казаць пра цябе: «горад праўды, сталіца веры». І буду Я знойдзены вамі, кажа Гасподзь, і вярну вас з палону і зьбяру вас з усіх народаў і з усіх мясьцінаў, куды Я выгнаў вас, кажа Гасподзь, і вярну вас у тое месца, адкуль перасяліў вас. бо вось, настаюць дні, кажа Гасподзь, калі Я вярну з палону народ Мой, Ізраіля і Юду, кажа Гасподзь; і прывяду іх зноў у тую зямлю, якую даў бацькам іхнім, і яны будуць валодаць ёю. так кажа Гасподзь: вось, вярну палон намётаў Якава і селішчы ягоныя памілую, — і горад зноў будзе пабудаваны на пагорку сваім, і храм уладкуецца як раней. будуць купляць палі за срэбра і ўносіць у запісы, і запячатваць і запрашаць сьведак — у зямлі Веньямінавай і ў ваколіцах Ерусаліма, і ў гарадах Юды і ў гарадах нагорных, і ў гарадах нізінных і ў гарадах паўднёвых: бо вярну палон іхні, кажа Гасподзь. Усе, што знаходзілі іх, пажыралі іх, і прыгнятальнікі іх казалі: «мы не вінаватыя, бо яны зграшылі перад Госпадам, перад жытлішчам праўды і перад Госпадам, надзеяй бацькоў іхніх». Так кажа Гасподзь: зьвярнуўся Я да Сіёна і буду жыць у Ерусаліме, і будзе называцца Ерусалім горадам праўды, і гара Госпада Саваофа — гарою сьвятыні. прыгарнуў Ізраіля, слугу Свайго, памятаючы пра міласэрнасьць;
Выбор основного перевода