Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Сьвятары не казалі: дзе Гасподзь? і настаўнікі закона ня ведалі Мяне, і пастыры адпаліся ад Мяне, і прарокі прарочылі ў імя Валаала і хадзілі сьледам за тымі, якія не дапамагаюць. І прарокі зробяцца ветрам, і слова Гасподняга ў іх няма; над імі самымі няхай гэта будзе». прарокі прарочаць ілжу, і сьвятары пануюць пры пасрэдніцтве іхнім, і народ Мой любіць гэта. Што ж вы рабіцьмеце пасьля гэтага? Бо ад малога да вялікага, кожны зь іх аддадзены карысьлівасьці, і ад прарока да сьвятара — усе дзеюць ілжыва; Як вы кажаце: мы мудрыя, і закон Гасподні ў нас? А вось, ілжывая трысьціна кніжнікаў і яго ператварае ў хлусьню. Няўжо Я не пакараю іх за гэта, кажа Гасподзь? ці не адпомсьціць душа Мая такому народу, як гэты? А я, як паслухмянае ягня, якое вядуць на закол, і ня ведаў, што яны складаюць намыслы супроць мяне, кажучы: «пакладзем атрутнае дрэва за ежу яму і адарвем яго ад зямлі жывых, каб і імя яго болей не спаміналася». Бо я чуў перагуды многіх: пагрозы вакол; «заявеце, казалі яны, і мы зробім данос». Усе, хто жыў са мною ў міры, пільнуюць мяне, але ці не спатыкнуся я: «магчыма, кажуць, ён пападзецца, і мы адолеем яго і адпомсьцім яму». тады сказаў Азарыя, сын Асаіі, і Ёанан, сын Карэеў, і ўсе дзёрзкія людзі сказалі Ерамію: «няпраўду ты кажаш, не пасылаў цябе Гасподзь Бог наш сказаць: »не хадзеце ў Егіпет, каб жыць там«; бо вусны сьвятара павінны захоўваць веды, а закону шукаюць ад вуснаў яго, бо ён весьнік Госпада Саваофа.
Выбор основного перевода