Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Меч Госпада напоўніцца крывёю, атлусьцее ад тлушчу, ад крыві ягнят і казлоў, ад тлушчу з нырак авечых: бо ахвяра ў Госпада ў Васоры і вялікі закол у зямлі Эдома. Узьвядзі вочы твае ўгору і паглядзі, дзе не блудадзеялі з табою? Пры дарозе сядзела ты дзеля іх, як Аравіцянін у пустыні, і апаганіла зямлю блудам тваім і хітрынай тваёю. Голас чуцен на вышынях, скрушлівы плач сыноў Ізраіля па тым, што яны скрывілі дарогу сваю, забылі Госпада Бога свайго. Бо так кажа Гасподзь: не ўваходзь у дом тых, што бядуюць, і не хадзі плакаць і жаліцца зь імі; бо Я адабраў у гэтага народа, кажа Гасподзь, мір Мой і ласку і шкадаваньне. Так сказаў Гасподзь: голас трывогі і жудасьці чуем мы, а ня міру.
Выбор основного перевода